Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перамовы ў Маскву накіраваўся А.Кабякоў


Радыё Свабода Сёньня раніцай у Маскву для ўрэгуляваньня пытаньняў дастаўкі нафты і газу накіраваўся паўнамоцны прадстаўнік беларускага ўраду віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў. А напярэдадні ў Расеі прыляцела дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра эканомікі Ўладзімерам Найдуновым, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Расейскі й беларускі бакі маюць дамовіцца наконт мыта на дастаўку нафты ў Беларусь і беларускіх транзытных тарыфаў на перамяшчэньне расейскай нафты ў Эўропу. Учора гэты канфлікт прывёў да спыненьня працы нафтаправоду “Дружба”, ад чаго пацярпелі спажыўцы расейскай нафты ў Польшчы і Нямеччыне, а ў Эўразьвязе запатрабавалі тэрміновых тлумачэньняў і аднаўленьня паставак нафты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG