Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Шаронаў: спыненьне паставак нафты празь Беларусь – форс-мажор


Радыё Свабода Намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Андрэй Шаронаў заявіў сёньня ўвечары ў эфіры тэлеканала «Вести», што Масква трактуе спыненьне паставак нафты празь Беларусь як форс-мажор, гэта значыць, абставіны непераадольнай сілы.

Шаронаў заявіў, што “Беларусь першая спыніла пастаўкі расейскай нафты са сваёй тэрыторыі на тэрыторыю трэціх краінаў, пасьля чаго ўжо расейскі бок прыпыніў пастаўкі з расейскай тэрыторыі ў Беларусь, паколькі транзыт стаўся немагчымым”.

Намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі паведаміў, што расейскія кампаніі – пастаўнікі нафты будуць інфармаваць сваіх заходніх партнэраў аб немагчымасьці з прычыны форс-мажорных абставінаў выконваць зараз свае кантрактныя абавязкі перад імі.
XS
SM
MD
LG