Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Злотнікаў: “Мыта на транзыт да эканомікі ніякіх адносін ня мае”


Алесь Дашчынскі, Менск Эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе, што цяперашні нафтавы канфлікт Беларусі і Расеі – гэта пытаньне не эканамічнае, а больш палітычнае.

Злотнікаў: “Мы ўсе разумеем, што мыта на транзыт да эканомікі ніякіх адносін ня мае. Гэта проста зачэпка, каб змусіць Расею хутчэй сесьці за стол перамоў, каб змусіць Расею зрабіць саступкі Беларусі. І гэтак далей. Я мяркую, што гэта ўжо палітычнае пытаньне, псыхалягічнае. Гэта пытаньне ўжо вядзеньня гандлёвай вайны.

Расея можа прыпыніць дзеяньне дамовы аб Мытным саюзе і ўвесьці мытную мяжу зь Беларусьсю. Расея можа аб’явіць эканамічную блякаду… Усё роўна праз год – два, ну, максымум праз тры гады, мы будзем купляць усё ў Расеі па ўсясьветных цэнах. Такая затрымка на адзін-два гады для Беларусі амаль нічога не вырашае”.
XS
SM
MD
LG