Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Шаронаў: у Расеі ёсьць усе магчымасьці для прыняцьця мер у адказ


Радыё Свабода “Перамовы зь Беларусьсю пачнуцца толькі пасьля адмены "незаконнага" мыта на транзіт расейскай нафты”, заявіў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Андрэй Шаронаў. Паводле яго, рашэньне аб перамовах будзе, хутчэй за ўсё, прынятае "сёньня ўвечары на ўзроўні кіраўнікоў урадаў".

"Беларусь разышлася ва ўсю, пачаўшы адбор нафты за няўплату Расеяй незаконна ўведзенага мыта. Гэта падобна да гандлёвай вайны", заявіў Андрэй Шаронаў.

Паводле яго, у Расеі ёсць усе магчымасьці для прыняцьця да Беларусі мер у адказ. "Ня трэба забываць, што Расея зьяўляецца для Беларусі найбуйнейшым рынкам і эканамічным партнэрам нумар адзін. Таму ў нас ёсьць магчымасьці прыняць адэкватныя меры да Беларусі і адстаяць адмену мытаў", сказаў намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі.
XS
SM
MD
LG