Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуска-расейскі нафта-газавы канфлікт у лічбах


Юры Дракахруст, Прага Якія аб’ёмы транзыту расейскіх газу і нафты праз Беларусь, якія прадпрыемствы ажыцьцяўляюць гэты транзыт, у чыёй ўласнасьці яны знаходзяцца?

Транзыт расейскай нафты праз Беларусь у Польшчу, Нямеччыну і Ўкраіну робіць рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гомельтранснафта” “Дружба”. “Гомельтранснафта” зьяўляецца беларускай дзяржаўнай уласнасьцю, яго агульная працягласьць 1923 кіламетры, у тым ліку транзытны калідор – 650 кіламэтраў. На “Гомельтранснафту” прыпадае 70% нафтавага транзыту праз Беларусь.

Транзыт расейскай нафты ў накірунку краінаў Балтыі робіць Наваполацкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Дружба”, якое таксама знаходзіцца ва ўласнасьці беларускай дзяржавы. Агульны аб’ём расейскай нафты, перапампаваны праз гэтыя два прадпрыемствы летась, складае больш за 90 мільёнаў тонаў, што ў сваю чаргу складае прыблізна палову ўсяго расейскага нафтавага экспарту. Праз Украіну Расея перапампоўвае ўдвая меней нафты, чым праз Беларусь.

Расейскі газ праз Беларусь перапампоўваецца праз “Белтрансгаз” і газаправод “Ямал – Заходняя Эўропа”. Даўжыня беларускіх газатранспартных сетак складае 575 кілямэтраў, гэта амаль удвая меней, чым даўжыня ўкраінскіх сетак. “Белтрансгаз” – акцыянэрнае таварыства, але на цяперашні момант 100% яго акцыяў належаць беларускай дзяржаве. Беларуская частка газаправоду “Ямал – Заходняя Эўропа”, якая ўступіла ў дзеяньне ў 1999 годзе, зьяўляецца ўласнасьцю расейскай кампаніі “Газпром”.

Паводле аб''ёмаў расейскага газу, які перапампоўваецца, беларуская газатранспартная сыстэма саступае толькі славацкай і ўкраінскай. Летась праз “Ямал – Заходняя Эўропа” ў Эўропу было перапампавана каля 30 мільярдаў кубамэтраў расейскага газу, праз “Белтрансгаз” – 14,5 мільярдаў кубамэтраў.

Асноўны накірунак транзыту праз газаправод “Ямал-Заходняя Эўропа” – Польшча, Нямеччына; праз “Белтрансгаз” газ ідзе ў краіны Балтыі і Калінінграцкую вобласьць Расеі.

НАФТА

Транзыт у 2006 годзе – больш за 90 мільёнаў тонаў.

Прадпрыемствы-транзытэры:

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Гомельтранснафта” (70%), Наваполацкае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Дружба” (30%).

Форма ўласнасьці: абодва – дзяржаўныя прадпрыемствы Беларусі.

Працягласьць нафтаправодаў: 650 кілямэтраў.

ГАЗ

Транзыт у 2006 годзе – 44,5 мільярдаў кубамэтраў.

Прадпрыемствы – транзытэры:

“Белтрансгаз” (23%), “Ямал – Заходняя Эўропа”(67%).

Форма ўласнасьці: “Белтрансгаз” – акцыянэрнае таварыства, 100% акцыяў ва ўласнасьці дзяржавы, “Ямал-Заходняя Эўропа” – уласьнік: расейская кампанія “Газпром”.

Працягласьць газаправодаў – 575 кілямэтраў.
XS
SM
MD
LG