Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мы радыя, што Хрыстос прыйшоў, каб выратаваць людзей"


Радыё Свабода, Менск 7 студзеня – сьвята Раства Хрыстовага для тых, хто сьвяткуе паводле юльянскага калентара. Як адзначаюць Каляды ў беларускіх сем’ях?

Спадарыня: “Звычайна добры абед, ніякага алькаголю, каб усё спакойна было, ціха. У царкву схаджу – вось такое маё сьвяткаваньне”.

Спадар: “З радасьцю, спакойна, з настроем. Хоць ёсьць, канечне, праблемы, але сёньня гэта сьвята”.

Спадарыня: “Як сьвяткуем? Спачатку былі на ўсяночнай службе з двух да чатырох ночы, затым прыйшлі дадому з настроем, пад’елі, разгавеліся. Пасьля прыйшлі на ранішнік для дзяцей у нядзельнай школе. Ім далі падарункі, затым быў салодкі стол, затым слухалі хор – і гэта ўсё было цудоўна. Настрой выдатны, сьвяточны”.

Юнак: “Я ніяк не сьвяткаваў, толькі схадзіў у царкву і паставіў сьвечку. Сьвяткую, як умею”.

Спадарыня: “Нараджэньне Хрыста – вялікае сьвята. Зараз паедзем будзем сьвяткаваць у нявесткі, застольле ў нас будзе. Радуемся сьвяту”.

Спадар: “Адзначаем, молімся, жадаем адно аднаму здароўя. Усім сваякам, суседзям. Верым у заўтрашні дзень”.

Спадарыня: “Сьвяткуем, як і нашыя бацькі. Нашыя бацькі, праўда, пад абрус клалі сена, затым гэтае сена аддавалі скаціне. У нас так няма, але куцьцю варым, грыбны звар, каб і рыбныя стравы былі. Гэта так мы адзначаем. Але галоўнае мы радыя, што ёсьць такое сьвята, што Хрыстос прыйшоў, каб выратаваць людзей. Мы верым гэтаму і радуемся, што ёсьць такое сьвята”.

Спадарыня: “У царкву схадзілі, сьвечкі паставілі, усіх узгадалі, а зараз пойдзем адзначаць”.

Спадар: “Нармалёва сьвяткуем. Зараз прыйдзем дахаты, стол накрыем, чарачку вып’ем – вось і будзе сьвята”.

Спадарыня: “Сьвяткуем сям’ёй, зьбіраемся за адным сталом, усіх блізкіх, родных са сьвятам віншуем. Абавязкова бацькоў і продкаў памінаем. І вас са сьвятам”.
XS
SM
MD
LG