Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандaр Мілінкевіч сустрэўся з выбарцамі ў Калінкавічах


Радыё Свабода, Калінкавічы Папярэджаньні наконт немагчымасьці правесьці сустрэчу з выбарцамі Мэліярацыйнай выбарчай акругі №36 у Палацы культуры чыгуначнікаў нечакана былі зьнятыя

А 13-й гадзіне тут і адбылася сустрэча з выбарцамі кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савету, кіраўніка раённай арганізацыі АГП Аляксея Маневіча і ягонай даверанай асобы Аляксандра Мілінкевіча.

У зале Палаца культуры чыгуначнікаў прысутнічала каля 70 чалавек. Слухаў выступленьне кандыдата ў дэпутаты Аляксея Маневіча і ягоны канкурэнт у выбарчай акрузе, рэдактар афіцыйнай раённай газэты Іван Гарыст. Хаця сустрэча апошняга плянавалася пазьней, ён ня вытрымаў, папрасіў слова і стаў пераконваць прысутных, што вельмі паважае Аляксандра Мілінкевіча. Але ж, маўляў, Мілінкевіч ня будзе сядзець усе чатыры гады ў абласным Савеце побач з Аляксеем Маневічам.

Падчас прамовы ў падтрымку дэмакратычнага кандыдата Маневіча Аляксандар Мілінкевіч патлумачыў, што прыехаў у Калінкавічы найперш таму, што на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах Маневіч дый іншыя дэмакратычна настроеныя гараджане падтрымалі яго, Мілінкевіча. Цяпер ён падтрымлівае іх.

“У краіне бракуе праўды й свабоды”, - заявіў Мілінкевіч. – За гэта трэба змагацца супольна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG