Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Мілінкевіч плянуе сустрэцца з выбарцамі Калінкавічаў і Мазыра


Радыё Свабода Нягледзячы на перашкоды ўладаў, Аляксандр Мілінкевіч працягвае паездку па Гомельшчыне дзеля сустрэчаў з выбарцамі ў якасьці даверанай асобы дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. У дзень Нараджэньня Хрыстовага экс-кандыдат на прэзыдэнта плянуе сустрэцца з выбарцамі Калінкавічаў і Мазыра

“Усё роўна паеду, паспрабую зь людзьмі пагаварыць, ніхто гэтага не забараняе. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў большасьці выпадкаў нам не давалі заляў. У такім разе мы станавіліся на прыступкі і размаўлялі. У краіне можна размаўляць з выбарцамі – Канстытуцыя гэта дазваляе. Няхай арыштоўваюць, ім будзе толькі горш,” - сказаў Аляксандр Мілінкевіч карэспандэнту БелаПАН.

У другой палове дня ў Калінкавічах заплянаваная сустрэча Мілінкевіча з выбаршчыкамі Мэліярацыйнай выбарчай акругі №36, дзе кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савету балятуецца кіраўнік раённай арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Аляксей Маневіч.

Напярэдадні кандыдата ў дэпутаты папярэдзілі, што а 13-й гадзіне, у замоўлены ім час, заля Палаца культуры чыгуначнікаў будзе занятая нейкай рэпэтыцыяй. Сустрэчу з выбарцамі нібыта можна праводзіць толькі раніцай - ад 9 да 10 гадзінаў.

У Мазыры пасьля распаўсюду ўлётак пра сустрэчу выбарцаў 7 студзеня з Аляксандрам Мілінкевічам акруговая камісія Палескай выбарчай акругі №43 тэрмінова скасавала рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты аблсавету, грамадзкага актывіста Уладзімера Целепуна, абвінаваціўшы яго “ў выпуску й распаўсюдзе паведамленьняў і матэрыялаў, якія распальваюць сацыяльную варожасць”.

Па дарозе ў Калінкавічы супрацоўнікі ДАІ з Гомеля й Рэчыцы двойчы затрымлівалі аўтамашыны Аляксандра Мілінкевіча й гомельскага актывіста Уладзімера Кацоры дзеля праверкі дакумэнтаў. У адрозьненьне ад папярэдняга дня, затрыманьні сёньня былі непрацяглыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG