Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвінавачвае Беларусь у парушэньні двухбаковых пагадненьняў


Радыё Свабода Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі абвінаваціла Беларусь ў парушэньні дзейных паміж краінамі двухбаковых гандлёва-эканамічных пагадненьняў. У афіцыйным паведамленьні міністэрства, якое распаўсюдзіла "РИА Новости", гаворыцца, што ўвядзеньне Менскам мыта за транспартыроўку расейскай нафты супярэчыць двум пагадненьням – пагадненьню паміж урадамі Расеі і Беларусі аб свабодным гандлі ад 13 лістапада 1992 году і пагадненьню аб адзіных умовах транзыту праз тэрыторыі дзяржаваў-удзельнікаў Мытнага саюзу ад 22 студзеня 1998 году.

У адпаведнасьці з пагадненьнем аб свабодным гандлі Расея і Беларусь абавязаныя забясьпечыць спрыяльны транзыт праз сваю тэрыторыю тавараў краіны-партнэра і ўжываць да іх тыя ж правілы, што і ў дачыненьні ўласных тавараў. У адпаведнасьці з пагадненьнем аб адзіных умовах транзыту тавары, якія транспартуюцца, вызваляюцца ад выплаты мытаў, падаткаў і збораў за мытнае афармленьне, гаворыцца ў паведамленьні МЭРГ. Расейскі бок заклікае Менск прывесьці сваё заканадаўства ў адпаведнасьць з двухбаковымі пагадненьнямі. У адваротным выпадку “абмежаваньне свабоды транзыту тавараў можа нэгатыўным чынам адбіцца на рэалізацыі плянаў далейшай інтэграцыі паміж краінам”, падкрэсьліваецца ў паведамленьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG