Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны падпісаў закон аб свабодным гандлі зь Беларусьсю


Радыё Свабода Сёньня Віктар Юшчанка падпісаў закон аб ратыфікацыі пратаколу, які ўносіць зьмены ва ўкраінска-беларускую дамову аб свабодным гандлі 1992 году, перадае агенцтва "УРА-Информ".

Як адзначаецца, пратакол прыводзіць палажэньні дамовы аб свабодным гандлі ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Рэжым свабоднага гандлю распаўсюджваецца на тавары, якія адпавядаюць Правілам вызначэньня краіны паходжаньня тавараў, прынятым Саветам старшыняў урадаў СНД у 2000 годзе ў Менску.

Нагадаем, што Беларусь ратыфікавала пратакол “Аб унясеньні зьменаў у дамову аб свабодным гандлі" 5 лістапада 2006 году. Некаторыя спэцыялісты мяркуюць, што гэта было зроблена ў асноўным з палітычных прычынаў, паколькі ва ўмовах палітычнай і часткова эканамічнай ізаляцыі з боку эўрапейскіх краінаў кантакты з постсавецкімі краінамі набываюць для Менска найвялікшую каштоўнасьць.
XS
SM
MD
LG