Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея афіцыйна запатрабавала ад Беларусі адмяніць мыта на транзыт нафты


Радыё Свабода Расейскае міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю афіцыйна запатрабавала ад Беларусі неадкладна адмяніць рашэньне беларускага ўраду аб увядзеньні мыта на транзыт нафты праз тэрыторыю Беларусі. Адпаведная нота была ўручаная амбасадару Беларусі ў Расеі Васілю Даўгалёву, перадае РИА Новости.

Намесьнік кіраўніка міністэрства Андрэй Шаронаў заявіў, што ўвядзеньне мыта супярэчыць ня толькі расейска-беларускім дамоўленасьцям, але і беларускаму заканадаўству, адпаведна зь якім мыты можна браць толькі з тавараў, якія вырабляюцца альбо спажываюцца на тэрыторыі краіны.

Таксама Шаронаў падкрэсьліў, што ў сусьветнай практыцы гэткіх прэцэдэнтаў не было. Чыноўнік адзначыў таксама, што калі сытуацыя будзе разьвівацца не па “мірным сцэнары”, то Расея будзе вымушаная шукаць “адэкватныя меры, зьвязаныя з нашымі гандлёвымі дачыненьнямі, якія прымусяць беларускіх партнэраў больш сур’ёзна паглядзець на тую сытуацыю, у якую яны паставілі цяпер Расею”.
XS
SM
MD
LG