Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Машыну Мілінкевіча на Гомельшчыне тройчы затрымлівала ДАІ (абноўлены)


Радыё Свабода Сёньня ў Гомельскай вобласьці з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, даверанай асобы шэрагу дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя саветы, павінны былі прайсьці тры сустрэчы з выбарцамі – у Рэчыцы, Гомелі й Добрушы. На давераную асобу гомельскіх кандыдатаў распачалося сапраўднае паляваньне. Аўтамашыну Мілінкевіча тройчы затрымлівалі на дарогах Гомельшчыны супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі.

У Сьветлагорску кіроўцу А.Мілінкевіча правяралі на алькаголь, блізу Рэчыцы ўжо рэчыцкія супрацоўнікі ДАІ сьцьвярджалі, што легкавік экс-кандыдата на прэзыдэнты нібыта быў у дарожным здарэньні, але не змаглі патлумачыць, якім.

За 20 кілямэтраў да Гомеля супрацоўнікі абласной ДАІ прычапіліся да кіроўцы Мілінкевіча й машыны суправаджэньня, якой кіраваў Уладзімер Кацора, што і той, і другі нібыта не былі прывязаны пасамі бясьпекі.

У кожным выпадку міліцэйскія дарожныя патрулі цягнулі час, каб Мілінкевіч не патрапіў на чарговую заплянаваную сустрэчу з выбарцамі ў тых акругах, дзе балятуюцца апазыцыйныя кандыдаты.

Аляксандар Мілінкевіч так пакамэнтаваў намаганьні ўладаў не дапусьціць яго на сустрэчы з выбарцамі:

Мілінкевіч: “Сьведчаньне стопрацэнтовае таго, што яны слабыя. Толькі слабыя людзі сябе так паводзяць, гэта раз. А па-другое – сьведчаньне таго, што ня ведаюць, што рабіць з намі. У іх КГБ, войска, танкі, самалёты – усё. У нас - толькі слова, і яны слова баяцца. Тыя ж міліцыянты, што нас трымалі – сорамна ім. Яны, канешне, не прызнаюцца, што ім далі загад. Па-людзку – проста сорамна. Што нас па трох шпіталях правезьлі, дактары таксама зразумеюць, што іх рукамі, іх подпісамі хочуць паскудзтва рабіць. Яны самі сябе разбураюць”, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.
XS
SM
MD
LG