Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніка “Транснефти” Сямёна Вайнштока выклікаюць у беларускі суд


Радыё Свабода Як паведамляе прэсавая служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, Гомельскай мытняй 5 студзеня складзены пратакол на кіраўніка расейскай кампаніі “Транснефть” Сямёна Вайштока за недэкляраваньне нафты, якая з 1 студзеня была транспартаваная праз Беларусь без аплаты транзытнага мыта.

Копію пратаколу аб адміністратыўным парушэньні накіравалі ў маскоўскі офіс кампаніі. Паведамляецца, што судовы працэс па гэтай справе адбудзецца 8 студзеня.

За транзыт кожнай тоны нафты кампанія павінна заплаціць 45 даляраў. Такое рашэньне ўрад Беларусі ўхваліў 31 студзеня пасьля таго, як Расея ўвяла мыта на пастаўкі сваёй нафты ў Беларусь у памеры 180 даляраў за тону. У самой кампаніі да 9 студзеня працягваюцца калядныя канікулы.
XS
SM
MD
LG