Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьвюх удзельніц праграмы імя К.Каліноўскага спынялі на мяжы


Сяргей Астраўцоў, Горадня Толькі а пятай раніцы дабраліся дахаты ў Масты Вікторыя Салей і Тацяна Зарэмбюк. Учора ўвечары на КПП “Брузгі” была затрымана машына, у якой яны вярталіся з Варшавы. У дзяўчын забралі пашпарты і пратрымалі некалькі гадзінаў, пільна агледзеўшы ўсе рэчы і аўтамабіль.

Вікторыя Салей вучыцца у Варшаве ў пэдагагічнай акадэміі, а Тацяна Зарэмбюк — у мастацкай, абедзьве — у рамках праграмы імя Кастуся Каліноўскага.
XS
SM
MD
LG