Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: затрымалі актывістаў, якія праводзілі перадвыбарчую агітацыю (абноўл.)


Радыё Свабода Двух грамадзкіх актывістаў Ігара Лушчанкова ды Ўлада Бародку затрымалі, калі яны распаўсюджвалі агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва, кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ.

У тэлефоннай гутарцы Рыгор Кастусёў карэспандэнту “Свабоды” паведаміў, што група грамадзкіх актывістаў наведалася ў Шклоў, каб дапамагчы яму правесьці сустрэчу з выбарнікамі ды распаўсюдзіць агітацыйныя матэрыялы, вырабленыя на сродкі выбаркаму.

Неўзабаве пасьля пачатку сустрэчы да грамадзкіх актывістаў пад’ехаў міліцэйскі УАЗ з супрацоўнікамі мясцовай управы ўнутраных спраў і схапіў двух хлопцаў, якія распаўсюджвалі ўлёткі. Цяпер яны знаходзяцца ў службовай машыне, міліцыянты адмаўляюцца даваць інфармацыю пра іх далейшы лёс, паведаміў Рыгор Кастусёў.

Сустрэча адбывалася ў вёсцы Александрыя, адкуль паходзіць Аляксандар Лукашэнка. Былі канфіскаваныя ўлёткі, вырабленыя на сродкі выбаркаму.

Паводле інфармацыі Рыгора Кастусёва, цяпер абодва актывісты ўжо на волі. Рыгор Кастусёў зьбіраецца скардзіцца ў абласную выбарчую камісію. Затрыманьне сваіх памочнікаў ён расцэньвае як перашкоду ў правядзеньні сваёй агітацыйнай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG