Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС заявіла пра некампэтэнтнасьць прадстаўніка Дзярждэпу ЗША


Радыё Свабода Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, мяркуючы па ўсім, некампэтэнтны ў пытаньнях, якія спрабуе камэнтаваць, – такую заяву зрабіў сёньня прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў, адказваючы на пытаньне “Інтэрфакса” пра стаўленьне беларускіх уладаў да выказваньняў прадстаўніка ЗША Шона Маккормака ў зьвязку зь беларуска-расейскім энэргетычным канфліктам.

Са словаў Андрэя Папова, празь некампэтэнтнасьць прадстаўніка Дзярждэпартамэнтуу, адбываецца відавочная блытаніна й перакульваньне ўсёй тэмы “з ног на галаву”. Апроч таго, заяўляе прэсавы сакратар беларускага МЗС, выказваньні Шона Маккормака “відавочна ўказваюць на празьмерную штампаванасьць ягонага мысьленьня. Як вынік, ён дастаткова няўклюдна пераносіць гэтыя штампы на энэргетычную тэматыку”.
XS
SM
MD
LG