Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская расейская “гандлёвая вайна” ў лічбах


Юры Дракахруст, Прага Як выглядаюць цяперашнія спрэчкі паміж Менскам і Масквой у лічбах, што выйграюць і што губляюць бакі ад тых ці іншых крокаў?

Сытуацыя па нафце наступная – ад увядзеньня Расеяй экспартнага мыта на пастаўкі нафты ў Беларусь яе выдаткі ўзрасталі на 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў. Беларускія ўлады ў адказ паступілі вельмі проста: узялі суму гэтых дадатковых выдаткаў, падзялілі на аб’ём нафты, якая перапампоўваецца праз Беларусь і атрымалі велічыню транзытнага мыта. Учора неназваны прадстаўнік мінэканомікі Беларусі ў інтэрвію Інтэрфаксу менавіта гэтак і патлумачыў сэнс рашэньня: маўляў, забярэм па нафце ў Расеі дакладна столькі ж , колькі яна зьбіраецца забраць у нас.

Тут варта дадаць, што выніковы балянс па газу ў выніку падвышэньня цэнаў і тарыфаў на транзыт – не на карысьць Беларусі, дадатковыя выдаткі тут складуць прыблізна каля 900 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG