Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: кандыдатаў ад апазыцыі ўсё менш


Радыё Свабода У Гомелі дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах, але толькі пасьля выступу на мясцовым радыё.

Гэтак, у прыватнасьці, зрабіў кіраўнік абласнога аргкамітэту “Народнай грамады” Юрась Захаранка. Ён балятаваўся кандыдатам у дэпутаты абласнога савету ва Ўладзімераўскай выбарчай акрузе №4.

Захаранка: “Я зьняў сваю кандыдатуру з выбараў найперш на знак салідарнасьці з тымі кандыдатамі, якім улады не даюць нармалёва весьці перадвыбарчую агітацыю”.

Пра адмову ад кандыдацтва Юрась Захаранка паінфармафаў выбарцаў падчас выступу на радыё. Ён заявіў, што ня верыць у справядлівыя выбары, а таксама ў тое, што ўладу цікавяць праблемы гараджанаў.

Такую выснову ён зрабіў, у прыватнасьці, на падставе таго, што гарвыканкам забараніў дэмакратычным кандыдатам мітынгі ля гандлёвага цэнтру “Рэчыцкі”, ля Палацу культуры “Фэстывальны”, якія былі замоўленыя на 6 студзеня.
XS
SM
MD
LG