Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бюджэт-2007 карэктаваць не плянуюць


Радыё Свабода Карэктаваньне бюджэту Беларусі на 2007 год у першым квартале не плянуецца. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Алег Селіверстаў.

Ён адзначыў, што выдаткавая частка бюджэту на 2007 году складае 41,8 трыльёнаў рублёў. Гэтых сродкаў, на думку спадара Селіверстава, хапае на тыя выдаткі, якія трэба зрабіць ва ўмовах падвышэньня коштаў на газ.

Разам з тым, у далейшым, са словаў Алега Селіверстава, ня выключана, што асобныя, не першачарговыя выдаткі бюджэту будуць скарэктаваныя ў бок іхнага скарачэньня. Мяркуецца, што гэта будуць выдаткі на апарат кіраваньня, камандзіровачныя, транспартныя ды іншыя выдаткі. Пры гэтым сацыяльна значныя выдаткі бюджэту, кшталту заробкаў, пэнсіяў і стыпэндыяў падлягаць скарачэньню ня будуць, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG