Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лічу, што ў гэтым годзе патрэбна правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў пад назвай “Ведай сваю родную мову!”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за пятніцу, 5 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

Спадар: “У мяне пытаньне да спадара Лукашэнкі. На якой падставе ён за свае пралікі разьлічваецца дзяржаўнай, то бок народнай маёмасьцю? Хто даў яму права плаціць за свае разумовае убоства акцыямі “Белтрансгазу”? З павагай да Радыё Свабода і ўсіх слухачоў”.

Спадарыня: “Вы пагубілі майго сына ў Воршы, Ваша арганізацыя бэнээфаўская. Клімаў Ігар Юр’евіч, 1989 года нараджэньня. Што Вы зь ім зрабілі? Я на ногі падыму Вас, і Менск, і Воршу. Перадайце лідэру ў Воршы і Менску вялікае прывітаньне. Я знайду. Калі ён толькі вечарам там зьявіцца, яго дома ня будзе… Не губіце дзяцей! Не рабіце іх наркаманамі, як майго сына! Зрабіце захады, каб мой сын Клімаў Ігар Юр’евіч не хадзіў на гэтыя зборышчы, не размалёўваў Воршу. Я хачу, каб мой сын не хадзіў у Воршы ў гэтую арганізацыю. Я гэтага так не пакіну. Я хачу падзяліцца інфармацыяй, якая ёсьць у мяне на руках: раздрукоўкі з інтэрнэту супраць палітыкі нашага Лукашэнкі, значкі і ўсё, што зьвязана з гэтым, шмат чаго ведаю, чым сын займаецца. І калі не прымеце захады, калі ён у Воршы будзе хадзіць у гэты БНФ… Вы ведаеце, што зь ім стала? Ён не пры сьвядомасьці стаў. Чым яго там пічкаюць? Ён мяне зьбівае, ён з хаты прадае рэчы. Што ён робіць? У міліцыю яго ўвесь час здаю. Прыміце захады, каб яго не было ў БНФ у Воршы. Іначай я гэта так не пакіну. Я не жартую. У мяне шмат матэрыялаў”.

Суполка шахцёраў Салігорска: “Прывітаньне, Радыё Свабода! Мы хацелі б папытаць, што будзе ў бліжэйшы час з нашым прадпрыемствам.

Ніна Ярмалінская, Салігорск: “Вітаю шаноўнае спадарства! Лічу, што ў гэтым годзе патрэбна правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў пад назвай “Ведай сваю родную мову!”, на які запрасіць усіх жадаючых, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Урада і Адміністрацыі прэзыдэнта. Дзякую”.

Анастас Семяновіч: “Вельмі шаноўнае спадарства Радыё Свабода! Добры дзень! Таварышы прыхільнікі Лукашэнкі, Вам вельмі не падабаецца, што паведамляе наша любімае Радыё Свабода. Мы ім вельмі ўдзячныя за іх аб’ектыўную інфармацыю. Я Вам раю. Вы нашу “Свабоду” ня слухайце, а Ваша радыё я выкінуў з кватэры. І ЖЭС прымусіў, каб за радыёкропку не бралі грошы. Тэлебачаньне ўключаю толькі тады, калі Беларусь гуляе ў футбол ці хакей на першынства Эўропы ці сьвету. З 1994 года ні тэлебачаньне, ні радыё ня слухаю. Вось такі стаж маю. І Вам раю, ня слухайце наша любімае Радыё Свабода, слухайце і глядзіце сваю хлусьню. Дзякую за ўвагу”.

Спадар: “Толькі што чуў меркаваньне, здаецца, Лябедзькі наконт мэтазгоднасьці ўдзелу ў мясцовых выбарах.Маўляў, ёсьць магчымасьць нейкія ўлёткі распаўсюджваць. Дык хачу зь ім паспрачацца. Колькі ўжо было гэтых выбараў? Колькі тонаў гэтых улётак панакідвалі ў паштовыя скрыні, на вуліцах іх распаўсюджвалі! Дык хто чытаў тыя ўлёткі? Ведаю, бываю часта ў сталіцы, што іх выкідваюць адразу, калі дастаюць са скрынак. Ніхто на іх увагі не зьвяртае. Ну а які і прачытае? І што? Хіба няма іншых? Калі б людзі хацелі ведаць іх так званую праўду, то выпісвалі б “Народную Волю,” іншую літаратуру, слухалі б тую ж Вашу “Свабоду,” а так жа ніхто не цікавіцца. Вось ёсьць пэўнае кола, якое ўжо перакананае, стабільнае, яно не пашыраецца. Ну, калі пашыраецца, то нязначна. Яго ня трэба агітаваць ці зьбіраць на сходы ў гэтую школу. Ну прыходзяць прыхільнікі, ну прыйдуць два-тры вар’яты ці людзі зь няўстойлівай псыхікай і людзі пачнуць спрачацца. І гэта даводзяць, як нейкую агітацыю. Раней “Народную Волю” выпісвалі 50 тысяч, а цяпер 11 – вось і ўся агітацыя. Каго тут яшчэ агітаваць можна?”

Спадар: “Дзень добры, хачу падзяліцца інфармацыяй. Слухаю вось Ваша радыё пра адносіны Расеі і Беларусі. Хачу выказаць сваю думку. Два аўтарытарных, наскрозь ілжывых рэжымы ня могуць сябраваць па-джэнтэльменску. Успомнім недалёкую гісторыю, як Сталін прывёў да ўлады Гітлера, якое было між імі сяброўства і чым гэта ўсё закончылася. У нас, канечне, вайны ня будзе, але добрых наступства ў у нас быць ня можа. Дзякую Вам за ўвагу”.

Спадар: “Я ўпершыню зьвяртаюся на Радыё Свабода. Я хачу расказаць, што робіцца ў нашай Рэспубліцы Беларусь. У мяне цешча працуе ў Нацыянальным цэнтры па ўсынаўленьню. Разам са сваёй дачкой, маёй былой жонкай, стварылі мне такія ўмовы, што я не магу мець нармальныя стасункі зь дзецьмі і два гады ўжо са сваімі суджуся за права мець стасункі зь дзецьмі. У розных судах Менску, зьвяртаўся да прэзыдэнта і куды толькі не зьвяртаўся, паўсюль нулявы вынік. Такое ўражаньне, што мы знаходзімся ў 1937-м годзе. Няўжо нельга заклікаць да парадку вось гэтых заеўшыхся чыноўнікаў, якія займаюцца выхаваньнем сіротаў, а самі са сваіх дзяцей зьдзекваюцца? Паказаць бы народу, хто сядзіць у гэтых кулюарах і як яны кіруюць сіротамі, каб людзі ведалі, што гэта за злодзеі. Я думаю, што яшчэ ня раз з Вамі зьвяжуся, таму што мы зьбіраемся зьвязацца, ужо зьвязаліся зь міжнароднымі СМІ і хочам паказаць, якія дэспаты і дэманы працуюць у гэтай арганізацыі – Нацыянальным цэнтры ўсынаўленьня дзяцей Рэспублікі Беларусь”.

Спадар: “Скажыце, калі ласка, што расейцы будуць рабіць з Лукашэнкам? У вар’яцкі дом пасадзяць ці расстраляюць?”

Спадарыня: “Добры вечар, я ведаю, што спадар Лукашук займаўся пошукамі Крыжа Ерафсіньні Полацкай. Ці мае гэтая справа які-небудзь працяг? Дзякуй”.

Андрэй, Менск: “Хацелася б даведацца, колькі Польшча бярэ за транзыт газу і нафтапрадуктаў па сваёй тэрыторыі. І канкрэтныя лічбы, колькі наша краіна папрасіла. Хацелася б пачуць. Дзякуй”.

Пан Скіргайла: “Вітаю! Яшчэ прапаную ўчыніць апытаньне пра статыстыку, колькі чалавек прывозяць да лякарняў хуткай дапамогі пасьля выходных і сьвятаў. І параўнаць, колькі гэных прывезеных пасьля праваслаўных сьвятаў, пасьля каталіцкіх, пасьля звычайных выходных і пасьля дзяржаўных афіцыёзных сьвятаў. І льга было б задаць пытаньне лекарам, які кантынгент прывезеных, і параўнаць статыстыку паводле раёнаў, дзе колькасна пераважаюць каталікі, і дзе колькасна пераважаюць схізматы. Карацей, вось у гэтым кантэксьце. Дзякуй. Я спадзяюся, мая прапазыцыя будзе разгледжаная. Посьпехаў”.

Спадар: “Хачу задаць пытаньне. Калі Мілінкевічу фундатары дэмакратыі выдзелілі прэмію імя Сахарава, а Рыгору Барадуліну нават замахнуліся на Нобэлеўскую, то прэмію імя якога мастака зьбіраюцца ўручыць гэтым смаркачам, якія паскудзяць на сьценах дамоў і плытах? Чакаю адказу”.

Спадарыня: “На гістэрычны блеф Лукашэнкі ўрад Расеі, магчыма, палічыць патрэбным адрэагаваць на словы. Але ня больш за тое. А на прад’яўлены рахунак Лукашэнкі Расея зноў такі, калі палічыць неабходным, прад’явіць свой рахунак. І крыць Лукашэнку будзе няма чым. Праз два-тры гады транзытная газавая труба будзе належаць “Газпраму” Расеі цалкам. Так што прыйшла чарга разабрацца з нафтаправодам ці з нафта - перапрацоўчым заводам. Вось так”.

Спадарыня: “Я слухала сёньня (маё радыё дало паслухаць, я і рада), як ппрыхільнікі Лукашэнкі нагаворваюць на “Свабоду,” на Эўропу, на ўсё. Як Вы абражваеце нас! Колькі пацярпела я й мая сям’я несправядліва! Мае дзеці харошыя, разумныя, выхаваныя, хоць і ў вашай палітыцы. Мне столькі дасталася праз Вас!”

Спадарыня: “Прывітаньне, “Свабода”! Слухала апытаньне жыхароў Мар’інай Горкі наконт коштаў на газ. Жудасна робіцца, як жа мы затурканыя таннай дзяржаўнай прапагандай. Сапраўдныя ўтрыманцы! Спадзяемся не на сябе, а на нейкага добрага суседа. Але ж сваё, тыя ж калійныя ўгнаеньні задарма нікому не аддадзім. А грошы суседу ці сябру ў лепшым выпадку толькі пазычым. Мі ж тым, многія краіны існуюць, ня маючы ні карысных выкапняў, ні досыць добрай зямлі ці нават вады. Упэўнена, што мы можам жыць ня горш за іншыя народы Эўропы. Але для гэтага спачатку ня трэба хаваць галаву ў пясок. Да пабачэньня”.

Сталы слухач: “Вось мне падабаецца пазыцыя Вячоркі. Разумнік, вельмі добра сказаў, што лёс і гэтыя адносіны газавыя, нафтавыя і іншыя адаб’юцца на становішчы беларускага народа. Не на становішчы чыноўнікаў, кіраўнікоў, якія ў любых умовах, як мелі, так і будуць мець, а народа. Таму ён і кажа пра тое, каб заслужыць права размаўляць з народам беларускім, з грамадзянамі, каб зь імі нейкія пытаньні вырашаць, мы перш з ўсё павінны стаць на абарону інтарэсаў нашага народа ад гэтых манапалістаў расейскіх. Зразумела, капіталізм у іх, таму яны гэта ня ўпусьцяць. Гэта памылка Аляксандра Рыгоравіча, што ён толькі на іх спадзяваўся. Ён у дадзеным выпадку слабы кіраўнік аказаўся. Трэба было прадбачыць, што пры капіталізьме толькі так будзе і ніяк інакш. Таму ўсе астатнія, якія мямляць там: Мілінкевічы і іншыя, і злараднічаць наконт таго, што так атрымалася, дарэмна гэта робяць. Людзі разумеюць, што нашы кіраўнікі не вінаватыя, што расейцы паднялі кошты на газ. Пры чым тут яны? Ні пры чым. Пры чым тут беларусы, што яны падымаюць на нафту? Ні пры чым. Беларусь жа ні пры чым. Беларусь выконвае толькі саюзныя пагадненьні. Гэта там пахан Пуцін са сваёй камандай робіць. Вось і ўсё”.

Ларыса, Менск: “Наступіў новы 2007 год. Ёсьць шмат розных прапановаў, як сярод слухачоў “Свабоды,” так і дзяржаўных асобаў. Усе заклапочаныя тым, як мы будзем выходзіць з таго становішча, у якім апынуліся. Нават заклапочаныя такія асобы, як Сідорскі, і першая асоба – Лукашэнка. Некаторыя слухачы прапануюць зьмяніць урад. А я асабіста прапаную, каб усё засталося на сваіх месцах, і пачалі выпраўляць свае памылкі, якіх было шмат. У народзе кажуць, што трэба вучыцца на чужых памылках, а мы павінны вучыцца на сваіх. А што трэба зрабіць? Вызваліць усіх палітвязьняў, бо там многа разумных галоў, якія могуць дапамагчы. А таксама зьвярнуцца за кансультацыяй да такіх асобаў, як Вайтовіч, Багданкевіч, Пазьняк, Шушкевіч. Яны ў свой час уносілі прапановы, каб палепшыць, каб палепшыць становішча. Дык прыслухайцеся да іх”.
XS
SM
MD
LG