Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскую нафту празь Беларусь пампуюць як і раней


Радыё Свабода Прадпрыемства “Гомельтранснафта Дружба” ажыцьцяўляе транзыт расейскай нафты ў заплянаваным аб’ёме. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя інфармацыйныя крыніцы са спасылкай на галоўнага інжынэра прадпрыемства Аляксандра Бардоўскага. Зь ягоных словаў, “Гомельтранснафта Дружба” працуе, як і раней, і забясьпечвае неабходныя ўмовы для прапампоўваньня экспартных аб’ёмаў расейскай нафты.

Спадар Бардоўскі адзначыў, што на нафтатранспартнае прадпрыемства пакуль не паступала дадатковых інструкцыяў наконт працы ў зьвязку з увядзеньнем ад 1 студзеня мыта на транспартаваньне расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі.

Галоўны інжынэр прадпрыемства таксама паведаміў, што з расейскай кампаніяй “Транснафта” раней узгодненыя студзеньскія аб’ёмы нафты, якія пройдуць праз “Гомельтранснафта Дружба”. Яны адпавядаюць леташнім сярэднемесячным паказьнікам, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG