Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі ўвёў мытнае афармленьне расейскай нафты


Радыё Свабода Савет Міністраў Беларусі апублікаваў пастанову, згодна зь якой з 1 студзеня 2007 года пачынаецца мытнае афармленьне нафты, якая ўвозіцца з Расеі й транзытам перамяшчаецца па беларускіх магістральных трубаправодах.

Падарак афармленьня мае вызначыць Мытны камітэт Беларусі, дэклярантам нафты прызнаная расейская кампанія “Транснефть”.

Тым часам паведамляецца, што ў “Белнафтахіме” занятыя пошукам альтэрнатыўных дастаўцаў нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
XS
SM
MD
LG