Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня з 22 гадзіны


Радыё Свабода .

На працягу гадзіны жывога эфіру – дайджэст беларускіх навін дня, удзельнік перадачы – дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук. Ён раскажа аб форуме "Наша Свабода", калі слухачам і чытачам сайту адказвалі супрацоўнікі Радыё, сярод іншага пракамэнтуе апытаньне "Ці давяраеце Вы замежным сродкам масавай інфармацыі?"

2007 год паводле ўсходняга календару – год сьвіньні. Што ён нясе? Як ацэньваюць свае шанцы ў гэтым годзе вядомыя беларусы, што нарадзіліся ў год сьвіньні? Рэпартаж з фотавыставы "Сьвіньні – хто мы?".

Кінаагляд Максіма Жбанкова і паведамленьне пра новы фільм Анджэя Вайды аб катыньскай трагедыі

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, калядны "Гукапіс" Аляксандра Памідорава, у "Начной чытанцы" вершы Сяргея Патаранскага.

Пасьля 23-й – "Экспэртыза Свабоды" – чаму кіраўніцтва Беларусі йдзе на эскаляцыю канфлікту з Расеяй?

якія могуць быць эканамічныя наступствы для Беларусі ад падвышэньня цэнаў на газ, выбранае з званкоў на Свабоду ў 2006 годзе і лепшае з "Начной Свабоды" мінулага году – самыя цікавыя апытаньні і агляды Інтэрнэту.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG