Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі гарантуе свабоду транзыту нафты і газу


Радыё Свабода У МЗС лічаць, што ўводзячы мыта на транзыт расейскай нафты кіраваліся нормамі міжнароднага права і што гэтыя дзеяньні не скіраваныя на абмежаваньне паставак ў трэція краіны.

Паводле прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Папова, беларускі бок забясьпечвае 50 адсоткаў экспарту расейскай нафты эўрапейскім спажыўцам.

Папоў: “Мы яшчэ раз пацьвярджаем нашую прыхільнасьць прынцыпам свабоды транзыту. Увядзеньне мыта на перамяшчэньне нафты па беларускай тэрыторыі зьяўляецца захадам у адказ на ухваленае раней урадам Расеі рашэньне аб прымяненьні ставак вывазных пошлінаў у дачыненьні да нафты, якая ўвозіцца ў Беларусь”.

Паводле спадара Папова, беларускі бок максымальна адказна ставіцца да інтарэсаў эўрапейскіх спажыўцоў расейскай нафты і газу.
XS
SM
MD
LG