Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Справа Юрыя Захаранкі зноў падоўжаная


Алег Грузьдзіловіч, Менск Яшчэ на тры месяцы падоўжанае расьсьледаваньне справы экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які зьнік у траўні 1999 году. Пра гэта праваабаронцу Алегу Волчаку паведамілі ў пракуратуры Беларусі.

“Справа расьсьледуецца ўжо болей за 6 гадоў, але выніку няма і я не спадзяюся, што ён зьявіцца пры цяперашняй уладзе”,- пракамэнтаваў навіну Алег Волчак.

Паводле праваабаронцы, незалежнае расьсьледаваньне дае падставы падазраваць у датычнасьці да гэтага злачынства Зьмітра Паўлічэнкі, Уладзіміра Навумава, Віктара Шэймана ды іншых асобаў, якія займаюць кіруючыя пасады ў сілавых структурах Беларусі.

За час расьсьледаваньня сям’я зьніклага палітыка з’ехала ў Нямеччыну, дзе папрасіла палітычнага прытулку, нагадаў Алег Волчак.

Сьледчы пракуратуры Менска Сяргей Кухаронак, які вядзе справу Юрыя Захаранкі, ад камэнтару адмовіўся.
XS
SM
MD
LG