Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: затрымалі актывіста Івана Шылу


Севярын Квяткоўскі, Менск Юнака вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаваньні. 4 студзеня Іван Шыла разам зь некалькімі непаўналетнімі паплечнікамі ўсталяваў у цэнтры Салігорску расьцяжку з надпісам “Не — выбарам без альтэрнатывы!”, а таксама раздаваў улёткі з заклікам байкатаваць мясцовыя выбары 14 студзеня.

Іван Шыла распавёў падрабязнасьці інцыдэнта:

Шыла: “Усе пратаколы складалі на мяне. Мяне папярэдзілі, што хутчэй за ўсё будзе суд. Прыкладна праз два тыдні.

Потым мы вырашылі скарыстаць іншую мэтодыку: проста на асфальце крэйдай пісалі той самы тэкст, які быў на расьцяжцы. І таксама раздавалі ўлёткі. Мы выкарыстоўвалі слоган “Гэта ня выбары — гэта фарс!”. Раздалі ўсе ўлёткі, некалькі тысячаў”.

Пасьля складаньня пратаколу Івана Шылу адпусьцілі.

Шыла: “У нас з 25 кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў аніводнага не зарэгістравалі. Напрыклад, Ларысу Насановіч ад партыі “Надзея”, ад “Маладога Фронту” Аляксей Валабуеў, ад Партыі БНФ Павал Батуеў і г.д. І інфармацыя, хто канкрэтна за што ня быў зарэгістраваны. Статыстыка — кшталту, адзін кандыдат на адну пасаду. Няма альтэрнатывы. І даводзіцца, як у савецкі час, галасаваць за аднаго кандыдата з аднаго”.

Іван Шыла за мінулы год затрымліваўся салігорскай міліцыяй некалькі дзясяткаў разоў за рознага кшталту грамадзкія акцыі. Самая вядомая — галадоўка супраць крымінальнага перасьледу не прызнанай уладамі арганізацыі “Малады Фронт” і за вызваленьне палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG