Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Надеждзін: “Дзеяньні беларускага боку — праява гістэрыкі”


Уладзімер Глод, Менск Сакратар прэзыдюму расейскай партыі “Саюз правых сілаў” прафэсар Барыс Надеждзін камэнтуе сытуацыю, якая можа скласьціся пасьля таго, як беларускі бок увёў мыта на транзыт расейскай нафты.

Надеждзін: “Так званыя меры ў адказ беларускага кіраўніцтва (наконт нафты, прапанова заплаціць за ўсё расейскае ў Беларусі) — на мой погляд, гэта ёсьць праявай пэўнай гістэрыкі. У навагоднюю ноч, калі стала вядома пра падпісаньне беларуска-расейскай газавай дамовы, расейцы казалі: як добра, што нарэшце дамовіліся зь Беларусьсю пра газ. І мы паклаліся спаць спакойна.

І раптам вось такія падзеі ў першыя навагоднія дні, калі Расея яшчэ сьвяткуе. Я ўпэўнены, што разьвязаньне гэтай праблемы знойдзецца. Але ж такія пытаньні звычайна разглядаюць за сталом перамоваў, а не ў аднабаковым парадку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG