Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь паведаміла расейскаму боку пра новае мыта на транзыт нафты


Радыё Свабода Канцэрн “Белнафтахім” паведаміў расейскай кампаніі “Транснефть” пра ўвядзеньне з 1 студзеня 2007 года новага мыта на транзыт нафты па беларускіх трубаправодах.

Пра гэта Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар канцэрну Віктар Азараў.

Мыта ўведзенае пастановай ураду ад 31 сьнежня “з мэтай забесьпячэньня эканамічных інтарэсаў Беларусі з улікам пагаршэньня эканамічнага стану нафтаперапрацоўчай галіны краіны”, а таксам ў сувязі зь невыкананьнем урадам Расеі пагадненьняў аб вольным гандлі і аб мытным саюзе паміж дзьвюма краінамі. З 1 студзеня расейскі ўрад увёў экспартнае мыта на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь у памеры 180 даляраў за тону, што зрабіла нерэнтабэльным працу беларускіх НПЗ.

Беларусь будзе браць за транзыт кожнай тоны расейскай нафты, якая перапампоўваецца праз яе тэрыторыю на Захад 45 даляраў. Летась было перапампавана звыш 90 мільёнаў тон расейскай нафты.

У Расейскай кампаніі “Транснефть” да 9 студзеня доўжацца калядныя канікулы. Расейскае інфармацыйнае агенцтва “Росбалт” паведаміла, што ў гэтай кампаніі ўжо заявілі пра незаконнасьць рашэньня беларускага ўраду.
XS
SM
MD
LG