Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілігрымаў трымалі на мяжы амаль пяць гадзінаў


Радыё Свабода Увечары 3-га студзеня на мытні ў Берасьці быў затрыманы аўтобус з хрысьціянскай моладзьдзю.

Памежнікі правялі ператрус у аўтобусе, дагляд асабістых рэчаў, узялі тлумачэньні ва ўдзельнікаў пілігрымкі. На Віктара Сянько, які меў некалькі асобнікаў газэты "Наша Ніва" быў складзены пратакол. Газэты былі канфіскаваныя. Аўтобус, у якім было больш за 40 чалавек, трымалі на мяжы амаль пяць гадзінаў.

Маладыя беларускія хрысьціяне – каталікі і вернікі эвангельскіх цэркваў, вярталася з пілігрымкі ў Загрэб, дзе бралі ўдзел у эўрапейскай экумінічнай сустрэчы.

"Праглядалі ўсё, што толькі можна – ноты, Бібліі, кнігі, сшыткі, фотаздымкі – гаворыць Дзяніс Садоўскі, удзельнік пілігрымкі. – Я расцэньваю гэта як ціск на маладых актыўных хрысьціян."
XS
SM
MD
LG