Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Расея пераходзіць на капіталістычныя рэйкі і ніводнага рубля ня згубіць”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за чацьвер , 4 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

Марыя, в. Квасоўка: “Ад усяго сэрца віншую з Новым годам Аляксандра Казуліна і яго сям’ю: Ірыну Іванаўну, дзяўчатак і малога Ўладзіка. Жадаю ўсім ім здароўя і доўгіх гадоў жыцьця, каб мы ўсе жылі спакайней і радаваліся жыцьцю. Аляксандар Уладзіслававіч – гэта наш сын, якім ганарыцца ўвесь беларускі народ. Зьвяртаюся да дактароў: лячыце Аляксандра Ўладзіслававіча, каб у яго на стале стаяў сок, мёд для падтрымкі яго здароўя. Чакаем яго здаровым”.

Сталы слухач: “Наконт газава - нафтавага канфлікту... Зянон Пазьняк кажа “Гэта народу належыць…” Дык зямля народу належыць і заводы! Ну дык і што? Вырашаць жа трэба. Справа ў тым, што Пуцін сказаў, каб Беларусь уваходзіла абласьцямі ў Расею. Але Беларусь павінна захавацца як краіна, як рэспубліка. І вось ён пачынае помсьціць… А памылка Аляксандра Рыгоравіча ў тым, што ён аказаўся слабым і ня змог зразумець, што Расея пераходзіць на капіталістычныя рэйкі і ніводнага рубля яна ня згубіць. Гэта трэба было прадбачыць, да гэтага ішло.”

Спадар: “Аляксандр Рыгоравіч, я Вам хачу прапанаваць падаць у адстаўку. Усё роўна Вы саюзную дзяржаву не збудавалі, эканоміка развальваецца, Масква для Вас на замку, і там Вас не чакаюць, і няма чаго Вам рабіць цяпер. І пакуль ня позна, зьбірайце свае рэчы і едзьце на Кубу, пакуль Фідэль Кастра яшчэ не памёр”.

Васіль Цюхай, Беразіно: “Дзяржаўнае радыё перадало параўнальныя кошты на паліва ў Беларусі і некаторых краінах Эўразьвязу. У нас бэнзін пакуль што таньнейшы, але ці на доўга? Прапагандысты адно забыліся – параўнаць заробкі там і тут, і каб лічбы былі ўзятыя пажадана не з афіцыйных паведамленьняў. Ну, а хто ўмее чытаць дзяржаўныя навіны паміж радкоў, той зразумеў, што трэба рыхтавацца да падвышэньня цэнаў”.
XS
SM
MD
LG