Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Казуліна будзе дамагацца тэрміновай шпіталізацыі мужа


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле Ірыны Казулінай, стан здароўя яе мужа не паляпшаецца. “3-га студзеня мне з калёніі паведамілі, што ў Аляксандра павялічыліся ацёкі ног і рук. Я лічу, што яму патрэбна тэрміновая шпіталізацыя й буду прасіць пра гэта кіраўніцтва менскага турэмнага шпіталю. Спадзяюся, што мне ўдасца й мужа ўгаварыць легчы ў шпіталь”, – паведаміла Ірына Казуліна.

Аляксандр Казулін з 20 верасьня па 11 сьнежня трымаў палітычную галадоўку пратэсту, за час якой схуднеў больш чым на 25 кіляграмаў. Пасьля выхаду з галадоўкі Казулін пачаў хутка набіраць вагу, аднак мэдыкі зважаюць на дрэнную працу нырак зьняволенага. Ад шпіталізацыі палітык адмовіўся.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта зьмешчаны ў калёнію паводле абвінавачаньня ў хуліганстве ды арганізацыі вулічных беспарадкаў. Сваёй віны Аляксандр Казулін не прызнае й тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.
XS
SM
MD
LG