Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Шлындзікаў: “Расея можа ўвесьці мыта на ўсе беларускія тавары”


Уладзімер Глод, Менск Вядомы беларускі эканаміст, старшыня камісіі ў справе рэфармаваньня эканомікі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Васіль Шлындзікаў пракамэнтаваў для нашага радыё сытуацыю, якая можа скласьціся пасьля таго, як беларускі бок увёў мыта на транзыт расейскай нафты.

Шлындзікаў: “Я магу меркаваць, што ў Беларусі нічога не атрымліваецца з адменай мыта на нафту, якое пры канцы мінулага году ўвяла Расея. І таму ўчора й прынятае такое рашэньне ў Менску.

Я зьвяртаю ўвагу на тое, што Масква цяпер вельмі пільнуе цукар, які Беларусь хоча пастаўляць на расейскі рынак. І гэта, я думаю, своеасаблівая чорная метка: маўляў, вы, беларусы, не задзірайцеся! Расея можа нават увесьці мыта на ўсе беларускія тавары. Чаму не? І што тады мы будзем рабіць? Патрэбна ж неяк дамаўляцца. А беларускі бок гэтага ня ўмее.

Зразумела, мне цяжка сказаць, чым адкажа на ўчорашнія дзеяньні Масква. Але магчымы дыяпазон вельмі шырокі: ад згоды да ўвядзеньня мыта на ўсе альбо групу тавараў зь Беларусі”.
XS
SM
MD
LG