Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі абмяркуюць сытуацыю пасьля газавых дамоўленасьцяў


Радыё Свабода У Брусэлі пройдзе паседжаньне каардынацыйнай групы Эўразьвязу. На ім будзе абмеркавана сытуацыя ў забесьпячэньні расейскім газам краін Эўрапейскага зьвязу пасьля падпісаньня беларуска-расейскага газавага пагадненьня.

У склад каардынацыйнай групы ўваходзяць урадавыя экспэрты, прадстаўнікі кампаній вытворцаў і спажыўцоў энэрганосьбітаў.

Раней эўракамісар па энэргетыцы А. Пібалгс заклікаў Беларусь і Расею як мага хутчэй дасягнуць узаемапрымальных дамоўленасьцяў, якія не паставяць пад пагрозу транзыт газу ў Эўразьвяз.

Між іншым, у выніку дасягнутых дамоўленасьцяў, кошт транзыту газу па тэрыторыі Беларусі павялічыўся.
XS
SM
MD
LG