Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" стане ўладальнікам акцый "Белтрансгазу" да 2010 года


Радыё Свабода Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Уладзімер Сямашка.

У траўні 2007 года "Газпром" пералічыць першыя 625 мільёнаў даляраў за 12,5 працэнтаў акцый "Белтрансгазу". Паводле спадара Сямашкі, 50 працэнтаў акцый "Белтрансгазу" будуць прадавацца роўнымі часткамі цягам чатырох гадоў.

Агулам 50 працэнтаў актываў "Белтрансгазу" каштуюць 2,5 мільярды даляраў. Гэтыя грошы “Газпром” мусіць выплаціць да 1 чэрвеня 2010 года ў бюджэт Беларусі і стане ўладальнікам 50 працэнтаў акцый беларускага газатранспартнага прадпрыемства.

Уладзімер Сямашка сказаў, што да 1 чэрвеня 2007 года "Газпром" і "Белтрансгаз" павінны стварыць сумеснае прадпрыемства. Ён не выключае, што больш пытаньняў па руху дакумэнтаў можа ўзьнікнуць у расейскага боку з-за магчымых бюракратычных перашкодаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG