Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі ўвёў мыта на транзыт расейскай нафты


Радыё Свабода Пасьля нарады ў А. Лукашэнкі, на якой кіраўнік Беларусі заявіў аб магчымасьці паставіць перад Расеяй пытаньне аб аплаце транзыту нафты праз сваю тэрыторыю, адпаведнае рашэньне ухваліў Савет Міністраў.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Аляксандар Цімашэнка. Мыта на транзыт нафты ўступіла ў дзеяньне ад 1 студзеня 2007 году, за кожную тону Расея будзе вымушаная заплаціць 45 даляраў.

Міністэрству эканомікі і Мытнаму камітэту Беларусі даручана паінфармаваць аб гэтым рашэньні Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі і кампанію “Транснефть”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG