Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Нямцоў: “Я думаю, што Лукашэнка падмане Расею — як заўсёды”


Алесь Дашчынскі, Менск Сябра палітрады расейскай партыі “Саюз правых сілаў” Барыс Нямцоў заявіў, што сам факт падпісаньня газавых пагадненьняў паміж “Газпромам” і афіцыйным Менскам, хоць і за пяць хвілін да новага году, — пазытыўны. Бо не паўтарылася расейска-ўкраінская гісторыя й ня ўзьнікла канфлікту з Эўропай.

Нямцоў: “У існасьці, Лукашэнка столькі разоў падманваў Расею і столькі разоў абяцаў ды не рабіў, што мала хто можа паверыць у Расеі ў стварэньне паўнавартаснага сумеснага прадпрыемства зь “Белтрансгазам”. Тым больш, тэхналёгія дазваляе Лукашэнку пазьбегнуць стварэньня СП на любым этапе: ці размыць пакет, ці адмовіцца. Цягам чатырох гадоў Лукашэнка мае магчымасьць падманваць, зьдзекавацца, “кідаць” — гэта вельмі вялікі тэрмін. У Расеі няма ні кантрольнага пакету, ні магчымасьці ўплыву на кадравую ці цэнавую палітыку.

Ёсьць такі глябальны недавер да гэтага чалавека ня толькі ў разумных людзей у Беларусі, але і ў Крамля. Я думаю, што Лукашэнка “кіне”, як заўсёды. Забярэ грошы й зьнікне.

Але сам факт, што Лукашэнка гатовы плаціць 100 даляраў жывымі грашыма, што ня ўзьнікла буйнога скандалу з Эўропай — гэта пазытыўна. Але пакуль Лукашэнка ва ўладзе, нічога добрага ні для Беларусі, ні для стасункаў з Расеяй чакаць не даводзіцца. Ніякага саюзу зь ім ня будзе. І ніякага супрацоўніцтва з Эўропай ня будзе. І ў цэнтры Эўропы апынулася краіна, ізаляваная ад рэшты сьвету. Гэта трагедыя для беларусаў. Але рана ці позна ён сыдзе ў нябыт, як і іншыя дыктатары.

Ніякай саюзнай краіны ня будзе, бо дыктатары тым і розьняцца ад дэмакратычных лідэраў, што яны ня дзеляцца паўнамоцтвамі. Аўтарытарны расейскі рэжым і дыктатарскі беларускі ня могуць аб’яднацца, бо ніхто ня хоча дзяліцца паўнамоцтвамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG