Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паслала назад у Беларусь 57 вагонаў цукру


Радыё Свабода Кіраўнік канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Іван Данчанка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску зьвінаваціў расейскую мытную службу ў зрыве паставак беларускага цукру ў Расею.

Іван Данчанка заявіў, што ягоны канцэрн спыніў пастаўку й продаж цукру ў Расеі, таму што з 29 сьнежня ў Маскве цалкам спынілі мытнае афармленьне гэтай прадукцыі. Летась рэалізацыя беларускага цукру ў Расеі была зьніжаная на 50% і склала каля 240 тысяч тон. Прычына тая ж — абмежавальныя захады мытнай службы Расеі.

Спачатку цукар дазволілі афармляць толькі на адным Траякураўскім мытным пасьце ў Маскве, потым да беларускага цукру ўвялі рэжым “профіль рызыкі”. Спадар Данчанка заявіў, што гэта абражальны для вытворцаў рэжым, які ўжываюць толькі да кантрабандыстаў.

Данчанка: “Фактычна Расейская мытная служба дзейнічае на карысьць невялікай групы асобаў, магутных бізнэсоўцаў, якія хочуць паставіць пад кантроль усю рэалізацыю беларускага цукру на расейскім рынку, а можа й кантраляваць усю цукровую прамысловасьць Беларусі”.

Данчанка абверг зьвесткі пра тое, што Беларусь пад выглядам бураковага пастаўляе ў Расею трысьняговы цукар. Трысьняговы цукар спажываецца выключна ў Беларусі, паведаміў ён.

Тым часам расейскія чыгуначнікі ўжо вярнулі 57 вагонаў нерэалізаванага беларускага цукру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG