Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі цукар не пускаюць у Расею


Радыё Свабода З Расеі 1 студзеня 2007 году вернуты эшалён беларускага цукру, які налічвае 57 вагонаў, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі старшыня канцэрну Белдзяржхарчпрам Іван Данчанка, Паводле яго, гэта зьвязана з тым, што з 29 сьнежня 2006 году расейская мытная служба не прапускае беларускі цукар.

Старшыня канцэрна заўважыў, што нават тыя невялікія аб`ёмы пропуску цукру, якія былі ў апошні месяц, спыніліся. Ён лічыць "дадзенае становішча больш нецярпімым" і, па ягоным меркаваньні, неабходна прымаць рашэньне на ўзроўні ўрада Расеі.

Іван Данчанка паведаміў, што беларускі ўрад перадаў ва ўрад Расеі свае прапановы па аб’ёмах паставак і праект адпаведнага пагадненьня наконт гандлю цукрам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG