Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Казуліна будзе дамагацца тэрміновай шпіталізацыі мужа


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле Ірыны Казулінай, стан здароўя яе мужа не паляпшаецца. “3 студзеня мне з калёніі паведамілі, што ў Аляксандра павялічылася пухлівасьць ног і рук. Я лічу, што яму патрэбная тэрміновая шпіталізацыя й буду прасіць пра гэта ў кіраўніцтва менскага турэмнага шпіталя. Спадзяюся, што мне ўдасца й мужа ўгаварыць легчы ў шпіталь”, – паведаміла “Свабодзе” Ірына Казуліна.

Аляксандр Казулін з 20 верасьня па 11 сьнежня трымаў палітычную галадоўку пратэсту, за час якой схуднеў болей як на 25 кіляграмаў. Пасьля выхаду з галадоўкі Казулін пачаў хутка набіраць вагу, пры гэтым мэдыкі адзначылі ў яго завышаную пухлівасьць цела й патлумачылі гэта дрэннай працай нырак. Між тым ад шпіталізацыі палітык адмовіўся.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта зьмешчаны ў калёнію паводле абвінавачаньня ў хуліганстве ды арганізацыі вулічных беспарадкаў. Сваёй віны Аляксандр Казулін не прызнае й тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.
XS
SM
MD
LG