Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія задаволеная вырашэньнем газавай праблемы ў Беларусі


Радыё Свабода У Эўракамісіі выказваюць задаволенасьць у зьвязку са станоўчым вырашэньнем газавай праблемы паміж “Газпромам” і Беларусьсю. Аднак нягледзячы на ўдалае разьвязаньне канфлікту, абвешчанае на 4 студзеня паседжаньне Каардынацыйнай групы Эўразьвязу па газе адбудзецца.

Тэма транзыту газу празь Беларусь на гэтым паседжаньні “дамінаваць ня будзе”, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Эма Удвін у інтэрвію Інтэрфаксу. Таксама ня будзе патрэбы ўдзелу ў гэтым паседжаньні расейскіх і беларускіх прадстаўнікоў. Пры гэтым Эўракамісія не камэнтуе дэталі расейска-беларускага газавага пагадненьня, бо гаворка ідзе пра дакумэнт, падпісаны трэцімі краінамі.
XS
SM
MD
LG