Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста “Маладога фронту” звольнілі з працы


Радыё Свабода Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алега Корбана звольнілі з працы. Ён працаваў на Менскім заводзе шасьцерняў. 28 сьнежня ён атрымаў на рукі сваю працоўную кніжку.

Алег Корбан зарэгістраваны ў якасьці кандыдата на дэпутата ў Менскі гарадзкі савет, ён балятуецца па 23-яй выбарчай акрузе. У сьнежні ён быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі апазыцыі 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Акцыя была прымеркаваная да Дня правоў чалавека.

Падрабязнасьці – у вечаровым эфіры Свабоды.
XS
SM
MD
LG