Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Пятровіч: "Трэба проста запрэгчыся й працаваць, працаваць далей"


Валянціна Аксак, Менск Прынамсі, дзьве добрыя весткі прыйшлі да нас у першыя дні Новага году зь незалежных літаратурных колаў краіны. Першая, што яны самі, нягледзячы на жорсткі ціск увесь год з боку дзяржаўных структураў, выстаялі й працягваюць актыўнае жыцьцё. А другая, што жывуць утвораныя імі выданьні. Лёс прыпыненага летась уладамі на тры месяцы часопісу “ARCHE” застаецца пакуль няпэўным.

Літаральна ў апошнія гадзіны сьнежня выйшаў дваццаць пяты нумар “Дзеяслову”. Але галоўны рэдактар гэтага адзінага недзяржаўнага літаратурнага часопісу Барыс Пятровіч радуючыся з гэтай нагоды, не хавае й суму пры гэтым.

Пятровіч: “Калі мы пачыналі, мы і не спадзяваліся, што пратрымаемся так доўга. Мы думалі, што ўсё-ткі нешта зьменіцца ў Беларусі, што мы дамо нейкі штуршок будучым магчымым зьменам. Але, на жаль, трэба проста запрэгчыся й працаваць, працаваць далей”.

За чатыры гады існаваньня “Дзеяслоў” заваяваў свайго чытача, нягледзячы на тое, што залетась улады загадалі не прымаць часопіс для продажу ў кнігарнях і газэтных шапіках. Чытачы могуць атрымаць “Дзеяслоў” толькі па падпісцы празь “Белпошту”. Наклад часопіса зь яе улікам быў летась тысячу асобнікаў. Колькасьць сёлетніх падпісчыкаў яшчэ не вядомая, але спадар Пятровіч настроены на гэты конт аптымістычна.

Пятровіч: “Ёсьць сякія-такія надзеі, таму што мы даволі шмат езьдзілі па Беларусі, сустракаліся з чытачамі. Калі падпіска істотна павялічыцца, тады павялічыцца й наклад”.

Пра сёлетні наклад ня можа пакуль гаварыць і галоўны рэдактар тыднёвіка “Наша Ніва” Андрэй Скурко. Але ён сустрэў Новы год з упэўненасьцю і ў чытачах свайго выданьня, і ў тых, хто яго робіць.

Скурко: “Найперш з радасьцю йі гонарам за нашых чытачоў і крышачку за сябе, што гэты складаны год удалося выстаяць, што газэта выходзіла, што ня быў завалены ніводзін нумар, што яна даходзіла да чытачоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG