Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле Ўладзімера Плешчанкі ўсталююць помнік


Радыё Свабода Да гадавіны сьмерці вядомага палітычнага дзеяча, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Кансэрватыўна-хрысьціянскае партыі БНФ Уладзімера Плешчанка на ягонай магіле ўсталююць помнік, сродкі на стварэньне якога зьбіралі жыхары Віцебску й прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Збор ахвяраваньняў у Віцебску арганізаваў бліжэйшы паплечнік Плешчанка Барыс Хамайда. За месяц жыхары гораду ахвяравалі амаль 500 тысячаў рублёў. Яшчэ каля 500 эўра было атрымана ад замежных грамадзянаў і беларусаў-эмігрантаў, паведамляе БелаПАН.

Са словаў спадара Хамайды, эскіз помніка зрабіў актывіст КХП-БНФ, мастак Ян Талпыга. Помнік уяўляе сабой надмагільле й стэлу з чорнага граніту, на якой будуць партрэт Уладзімера Плешчанка й крыж, як на партыйным сьцягу КХП-БНФ. Помнік мяркуюць усталяваць да 20 траўня – гадавіны сьмерці Плешчанкі, які пахаваны на могілках вёскі Друкава Віцебскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG