Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня з 22 гадзіны


Радыё Свабода .

На працягу гадзіны жывога эфіру – дайджэст беларускіх навін дня, госьць – актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства" Цімафей Дранчук, які 26-га сьнежня выйшаў на волю. Сярод іншага Цімафей пракамэнтуе апытаньне "Што б Вы перадалі палітвязьню?"

Спэцыялісты раяць, як выходзіць з дэпрэсіяў, выкліканых надвор''ем, пасьлясьвяточным сындромам. Людзі расказваюць, як яны пераадольваюць дэпрэсіі.

Мы раскажам аб плянаваных недзяржаўных літаратурна-мастацкіх выданьнях ў 2007 годзе.

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, калядны "Гукапіс" Аляксандра Памідорава, у "Начной чытанцы" вершы Сяргея Патаранскага.

Пасьля 23-й – "Экспэртыза Свабоды" аб пастаўках расейскага газу ў Беларусь, "Падарожжы Свабоды" – Зьміцер Бартосік раскажа пра вандроўку ў вёску Крупіца Менскага раёну, выбранае зь перадач аб палітвязьнях, што гучалі ў 2006 годзе.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG