Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошт газу для беларускіх прадпрыемстваў вырасьце да 150 даляраў


Радыё Свабода Першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка сёньня паведаміў журналістам, што кошт газу для беларускіх спажыўцоў складзе 150—153 даляраў, што ў паўтара раза болей за кошт, які Беларусь заплаціць “Газпрому”.

Электраэнэргія падаражэе на 54%, цяпло — на 55%.

Паводле спадара Сямашкі, гэта цяжкае выпрабаваньне для рэальнага сэктару эканомікі, але ён спадзяецца, што тэмпы эканамічнага разьвіцьця будуць выконвацца, і ні адна з эканамічных ці сацыяльных праграмаў ураду ня спыніцца. Найбольш энэргаёмістым прадпрыемствам — цэмэнтным і азотным заводам — урад запрапануе зьніжаныя кошты на энэрганосьбіты.

Паводле спадара Сямашкі, для насельніцтва істотнага росту тарыфаў на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ня будзе — каля 5—6 даляраў за год. Увесь цяжар возьмуць на сябе прадпрыемствы.

Спадар Сямашка спадзяецца да 15 студзеня разьвязаць з расейскім урадам праблему экспартнага мыта на нафту, якая прадаецца ў Беларусь.

Пакуль жа беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы будуць працаваць з загрузкай магутнасьцяў на 60—65%.
XS
SM
MD
LG