Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Раманчук:”Нас чакае ўжо гарантаванае падвышэньне цэнаў”


Алесь Дашчынскі, Менск Вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук, камэнтуючы падпісаныя дамоўленасьці, сказаў, што Беларусь прайграла, бо паддалася на вельмі закрыты спосаб продажу акцый “Белтрансгазу”.

Паводле спадара Раманчука, гэта нельга было рабіць у такім рэжыме, гэта нэгатыўны спосаб прыватызацыі. Аднак Беларусь выйграла, бо мае газ не па 200, а па 100 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Раманчук: “Безумоўна, гэта сьведчыць пра тое, што Крэмль перамог, а афіцыйны Менск спужаўся. Бо атрымаць адразу нафтавы і газавы ўдары і не пайсьці на рэформы Беларусь ня можа. Гэта азначае канец той палітыкі, якая вялася цягам апошніх пяці гадоў у галіне нафты і газу.

Дамоўленасьці па перадачы акцый — рэч для Беларусі вельмі неспрыяльная. Такім чынам прыватызаваць кампаніі нельга — без тэндэру, без якаснай прапрацоўкі пытаньня, пад ціскам. Я думаю, што ёсьць вельмі буйныя прэтэнзіі да гэтай зьдзелкі,і пакуль “Газпром” не атрымае гэтых акцый, я не змагу паверыць, што гэта зьдзелка адбылася.

Нас чакае ўжо гарантаванае падвышэньне цэнаў на жыльлёва-камунальныя паслугі й транспарт, паліва стане значна даражэйшым, магчымасьці фінансаваньня інвэстыцыйных праграмаў таксама скароцяцца. Я бачу пагрозы для стабільнасьці фінансавай сыстэмы, банкаўскай сыстэмы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG