Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Злотнікаў пра рост цэнаў на энэрганосьбіты: “Гэта непазьбежны працэс”


Алесь Дашчынскі, Менск Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што цэны на энэрганосьбіты празь некалькі гадоў у любым выпадку будуць усясьветныя.

Злотнікаў: “Гэта непазьбежны працэс, выгадна гэта ці ня выгадна, але ўжо падзецца няма куды. У Расеі таксама ідзе падвышэньне цэнаў, у Расеі ўнутраныя цэны таксама будуць набліжацца да цэнаў усясьветнага рынку. Інакш Расея ня зможа вырашыць сваіх эканамічныя праблемаў. Таму гэта непазьбежны працэс, як бы мы яго ні ацэньвалі.

Калі мы возьмем гэты год, то чыстыя страты нашай эканомікі складаюць каля 500 мільёнаў даляраў. Калі толькі гэта ўзяць, то гэта не такія ўжо і вялікія страты, бо наш унутраны валавы прадукт складае недзе 34 мільярды даляраў. І калі 2% будуць страчаныя, то гэта ня так ужо і цяжка для краіны. Але гэта ня ўсё, мы бярэм толькі гэты год. А ў наступным годзе гэтыя страты павялічацца да аднаго мільярда даляраў, а потым яны яшчэ больш павялічацца праз два гады і гэтак далей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG