Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Маркаў: “Будучыня пакуль застаецца адкрытай”


Алесь Дашчынскі, Менск Паводле дырэктара маскоўскага Інстытуту палітычных дасьледаваньняў, вядомага палітоляга Сяргея Маркава, газавая дамова паміж Расеяй і Беларусьсю мае два аспэкты.

Маркаў: “Першы зьвязаны з тым, што ня будзе крызісу. Бакі спаўна дамовіліся адзін з адным. Вырашаныя пытаньні й цаны, і ўласнасьці на “Белтрансгаз”, і транспартыроўкі газу. Гэта быў сапраўдны кампраміс. Цана на газ падвышаная, а “Белтрансгаз” будзе ў сумеснай уласнасьці і, магчыма, гэта ідэальны варыянт. Беларусь не прайграла, і Расея сапраўды праявіла саюзьніцкі падыход да братэрскага беларускага народу.

Другі аспэкт зьвязаны з будучыняй. Будучыня пакуль застаецца адкрытай. Пры гэтым варыянты гэтай адкрытай будучыні сталі больш пэўныя. Калі Расея і Беларусь будуць працягваць сваю дарогу да саюзнай краіны, тады цана газу для беларускай эканомікі будзе такой жа, як і для расейскай.

Калі руху да саюзу ня будзе, тады цана на газ для Беларусі будзе пастаянна падвышацца, і цягам пяці гадоў яна падвысіцца да той цаны, якую маюць Польшча, Чэхія, Вугоршчына і іншыя ўсходнеэўрапейскія краіны. Цяпер беларускі народ павінен вырашыць: альбо рухацца да саюзнай краіны, альбо не. І тут Расея больш жорстка й выразна паставіла свае ўмовы: калі ня будзе такога руху, то й ня будзе субсыдыяў для беларускай эканомікі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG