Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Грыб: урад мусіў рыхтавацца да новых коштаў на энэрганосьбіты


Радыё Свабода Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб мяркуе, што падвышэньне цэнаў на газ і нафту было прадказальнае й да яго трэба было рыхтавацца.

Грыб: “Зразумела, умовы вытворчасьці і жыцьця ў цэлым цяпер будуць больш жорсткія, чым былі. Але на сёньня невядома, якая цана на газ будзе для прыватных асобаў, якія карыстаюцца газам для ацяпленьня, для беларускіх прадпрыемстваў. Гэтая цана пры кошце 46,68 даляра была ў два й нават у тры разы большая для прадпрыемстваў і для прыватных асобаў. Стваралася нейкая маржа паміж той адпускной цаной з Расеі й той, па якой газ спажыўцам прадавала беларуская дзяржава. І ніхто ня ведаў, куды гэтая маржа ішла”.

Спадар Грыб прадказвае, што вырастуць кошты й зьменшыцца канкурэнтаздольнасьць усіх беларускіх тавараў. Ён мяркуе, што каб выжыць у новых умовах, патрэбная лібэралізацыя эканомікі, зьмяншэньне дзяржаўнага адміністраваньня, але гэта ня выгадна цяперашняму ўраду:

Грыб: “Лібэралізацыя і наша кіраўніцтва несумяшчальныя. Вось у чым рэч. Лібэралізацыя за сабой цягне элемэнты свабоды, свабоды асобы, грамадзтва, а гэта вельмі небясьпечна для сёньняшняй улады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG