Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сябра АГП адмовіўся ад удзелу ў выбарах


Радыё Свабода Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш, які быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Берасьцейскі абласны й гарадзкі саветы, вырашыў ня ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

У адмысловай заяве ў выбарчую камісію спадар Коўш патлумачыў, што адмаўляецца ад далейшага ўдзелу ў гэтай кампаніі “ў сувязі з тым, што адсутнічаюць умовы дзеля правядзеньня свабодных, празрыстых і чэсных выбараў”.

Мікалай Коўш таксама паведаміў Радыё Свабода, што гэтак жа могуць паступіць і іншыя сябры АГП, якіх зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў на Берасьцейшчыне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG